Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ліван першым на Блізкім Усходзе адмяніў смяротнае пакаранне

12.08.2026 17:00
Смяротнае пакаранне будзе заменена пажыццёвым зняволеннем з цяжкімі работамі. 
Парламент ЛіванаPAP/EPA/WAEL HAMZEH

Ліванскі парламент прагаласаваў за адмену смяротнага пакарання. Ліван — першая краіна на Блізкім Усходзе, якая зрабіла гэты крок.

Смяротнае пакаранне будзе заменена пажыццёвым зняволеннем з цяжкімі работамі. Большасць дэпутатаў ліванскага парламента прагаласавала за гэтую меру. Толькі «Хезбала» прагаласавала супраць. Міністр юстыцыі Адэль Насар назваў галасаванне «гістарычным крокам для краіны». «Amnesty International» назвала яго «вехай» і «перамогай за правы чалавека».

Нягледзячы на тое, што неафіцыйны мараторый на смяротнае пакаранне дзейнічае ў Ліване са студзеня 2004 года, суды працягваюць выносіць дзясяткі такіх прысудаў. Паводле дадзеных Ліванскай пенітэнцыярнай службы, у канцы мінулага года 85 асобам пагражала смяротнае пакаранне.

Ліванскі парламент таксама прыняў амністыю. Гэтае галасаванне было больш складаным. Супраць галасавала не толькі шыіцкая «Хезбала», але і звязаны з хрысціянамі «Свабодны патрыятычны рух». Ліванская армія таксама была супраць, адмовіўшыся вызваліць асуджаных за забойства салдат.

ав