Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літва разглядае магчымасць скараціць дазволены час транзіту праз краіну для грамадзян Расіі

19.08.2026 08:34
Такое абмежаванне магло б зменшыць колькасць магчымых парушэнняў правілаў знаходжання падчас транзіту — дарадца прэзідэнта Літвы. 
   ( )
Пункт пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог»)крыніца: Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы/Valstybės sienos apsaugos tarnyba

Літва разглядае магчымасць скараціць дазволены час транзіту праз краіну для грамадзян Расіі. Сёння на знаходжанне падчас транзіту адводзіцца да 24 гадзін, але прапануецца значна зменшыць гэты тэрмін, паведамляе выданне Delfi.

Дарадца прэзідэнта Літвы Марус Чэснулявічус заявіў, што з'явілася прапанова скараціць дазволены час транзіту па тэрыторыі краіны для грамадзян Расіі з 24 да шасці гадзін. Паводле яго, такое абмежаванне магло б зменшыць колькасць магчымых парушэнняў правілаў знаходжання падчас транзіту.

У выпадку прыняцця рашэння грамадзяне Расіі, якія рухаюцца транзітам праз Літву, будуць мець значна менш часу для знаходжання на тэрыторыі краіны.

вс