Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мужчына купіў «мазок» на гаражным распродажы за капейкі. Карціну прадалі за больш чым мільён

04.10.2026 15:30
Пакупніка, калекцыянера вінілавых пласцінак і старадаўняй мэблі, прыцягнуў подпіс «Аберкромбі, '51».
 Alderman Merriams Shells Gertrude Abercrombie
Карціна „Alderman Merriam's Shells” Gertrude Abercrombie fot. Freeman's Auctions/mat.pras./US Library of Congress

Карціна, якую прадавалі на гаражным распродажы за 30 долараў, аказалася працай знакамітай амерыканскай сюррэалісткі Гертруды Аберкромбі. Карціна была прададзена на аўкцыёне за 1,35 мільёна долараў, то бок, у 45 тысяч разоў больш.

Мужчына, які пажадаў застацца ананімным, наведаў гаражны распродаж маёнтка доктара Джона Т. Рэйнальдса з Каламазу, штат Мічыган. Пакупніка, калекцыянера вінілавых пласцінак і старадаўняй мэблі, прыцягнула карціна, на якой у левым ніжнім рагу быў подпіс «Аберкромбі, '51».

Аказалася, што гэта праца знакамітай сюррэалісткі Гертруды Аберкромбі, вядомай фігуры багемнай мастацкай сцэны Чыкага ў сярэдзіне ХХ стагоддзя.

Карціна, памерам 20x28 см, якая адлюстроўвае 10 ракавін, патрапіла да Рэйнальдса ў 1952 годзе ў якасці аплаты ад Аберкромбі за медыцынскія паслугі.

Карціна «Ракавіны олдэрмена Мэрыяма» была прададзена на аўкцыёне Freemanʼs Auctions у Нью-Ёрку за 1,35 мільёна долараў.

Гертруда Аберкромбі, якая жыла з 1909 па 1977 год, была адной з самых вядомых амерыканскіх сюррэалістак. Яна сябравала з многімі джазавымі музыкамі, у тым ліку з Дзізі Гілеспі, Чарлі Паркерам і Сарай Воган, у якіх чэрпала натхненне.

TVP Info/яс