Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амерыканскія СМІ: Трамп прапануе Орбана на пасаду генеральнага сакратара ААН

26.10.2026 18:20
Тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга Генеральнага сакратара Антоніу Гутэрыша заканчваецца 31 снежня.
    ,  2025 .
Віктар Орбан і Дональд Трамп, лістапад 2025 г.By The White House - https://www.flickr.com/photos/202101414@N05/54908477756/, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=178027278

Адміністрацыя Дональда Трампа разглядае кандыдатуру былога прэм'ера Венгрыі Віктара Орбана на пасаду генеральнага сакратара ААН. Паводле выдання «The Wall Street Journal», якое спасылаецца на крыніцы з трох краін, Вашынгтон ужо правёў «апытанні», датычныя падтрымкі згаданай кандыдатуры ў Расіі і Кітаі.

Паводле паведамленняў, Орбан адкрыты для гэтай прапановы, але заявіў, што будзе балатавацца толькі ў тым выпадку, калі будзе ўпэўнены ў перамозе. Ён яшчэ не прыняў канчатковага рашэння, а паведамленні афіцыйна не пацверджаны зацікаўленымі бакамі.

Верагодна, амерыканскія чыноўнікі разлічваюць на падтрымку Расіі і Кітая, што можа зрабіць Орбана агульным кандыдатам трох дзяржаў. Аднак Францыя або Вялікабрытанія, якія маюць права вета ў Савеце Бяспекі ААН, могуць заблакаваць гэтую кандыдатуру.

Каментатары нагадваюць, што на гэтай пасадзе Віктар Орбан можа карыстацца шырокімі паўнамоцтвамі і імунітэтам, а таксама абараняць Уладзіміра Пуціна і іншых дыктатараў.
Тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга генсакратара Антоніу Гутэрыша заканчваецца 31 снежня.

IAR/аз