Беларуская Служба

У Францыі адзначылі Дзень узяцця Бастыліі

14.07.2019 14:55
Падчас параду па цэнтры Парыжа прамаршыравалі «еўрапейскія войскі» – салдаты і афіцэры з Еўрапейскай ініцыятывы ваеннага ўмяшання, створанай па ініцыятыве 10 еўрапейскіх краін.
   , 14 ,         -
У Парыжы ў нядзелю, 14 ліпеня, прайшоў ваенны парад з нагоды нацыянальнага свята Францыі - Дня ўзяцця БастылііPAP/EPA/IAN LANGSDON

У Парыжы ў нядзелю, 14 ліпеня, прайшоў ваенны парад з нагоды нацыянальнага свята Францыі – Дня ўзяцця Бастыліі. Прыняў парад прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Па Елісейскіх палях урачыстым маршам прайшло больш за 4 тыс. вайскоўцаў – мужчын і жанчын. У парадзе былі задзейнічаны 69 самалётаў, 40 верталётаў, да 200 матацыклаў, а таксама больш за 200 коней, паведамляе «Корреспондент».

Да прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона далучыліся лідары шэрагу краін ЕС, у тым ліку канцлер Германіі Ангела Меркель.

Падчас параду па цэнтры Парыжа прамаршыравалі «еўрапейскія войскі» – салдаты і афіцэры з Еўрапейскай ініцыятывы ваеннага ўмяшання, створанай па ініцыятыве 10 еўрапейскіх краін.

А ў паветранай частцы парада французская пілатажная група выпусціла над Елісейскімі палямі палоскі дыму, афарбаванага ў колеры сцяга Францыі.

вс