Еўрапейскі Саюз заклікаў Расею захаваць дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняга і малога дасягу (РСМД) і прытрымлівацца яе ўмоваў.
У заяве, апублікаванай на сайце Савета Еўропы, вярхоўная прадстаўнік ЕС у знешняй палітыцы і бяспецы Федэрыка Магерыні падкрэсліла неабходнасць далейшага развіцця агульных працэсаў кантролю над узбраеннямі, раззбраення і непашырэння ядзернай зброі, паведамляе „Свабода”.
„Мы глыбока занепакоеныя развіццём сітуацыі з дамовай аб РСМД, тэрмін дзеяння якога можа завяршыцца 2 жніўня 2019 году”, — гаворыцца ў дакуменце.
Магерыні заклікала Расею неадкладна ўжыць захады для поўнага захавання дамовы.
„Найбліжэйшыя дні — гэта апошні шанец для дыялогу і ўжыцця неабходных захадаў, каб захаваць гэты важны слуп еўрапейскай архітэктуры бяспекі”, — адзначыла яна.
Магерыні звярнулася да ЗША і Расіі ад імя ЕС з заклікам „дамагацца далейшых скарачэнняў сваіх арсеналаў, у тым ліку стратэгічных і нестратэгічных, разгорнутых і неразгорнутых ядзерных узбраенняў, беручы пад увагу асаблівую адказнасць дзяржаваў, якія валодаюць найбуйнейшымі ядзернымі арсеналамі”.
Дамова РСМД, падпісаная ў 1987 годзе, забараніла ЗША і тагачаснаму СССР, наступнікам якога стала Расія, мець, вырабляць і ставіць на баявое дзяжурства цэлую класу ракет дасягу ад 500 да 5 500 кіламетраў. ЗША ўпершыню абвінавацілі Расею ў яе парушэнні яшчэ ў 2014 годзе.
1 лютага ЗША канчаткова абвясцілі пра свой выхад з дамовы аб абмежаванні на ракеты з Расеяй з прычыны яго парушэння з боку Масквы, якое там адмаўляюць. 3 ліпеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб прыпыненні Расіяй дзеянь ня дамовы аб ракетах сярэдняга і малога дасягу.
аз