21-гадовы нарвежац – здзяйсняльнік суботняй стральбы ў мячэці ў Осла, быў абвінавачаны ў тэракце і забойстве. Мужчына, які падазраецца ў забойстве сваёй зводнай сястры, сцвярджае, што ён невінаваты.
Нагадаем, праз некалькі гадзін пасля нападу на мячэць, у доме ў Баэруме ў прыгарадзе Осла было знойдзена цела маладой жанчыны. Паліцыя пацвердзіла, што яна была зводнай сястрой тэрарыста.
У суботу пасля абеду малады нарвежац спачатку страляў па будынку мячэці, а затым уварваўся ў яго. Там яго схапілі вернікі і перадалі паліцыі. Падчас інцыдэнту лёгка паранены быў адзін чалавек.
Па дадзеных паліцыі, злачынца вядомы сваёй актыўнасцю на радыкальных палітычных інтэрнэт-форумах.
аз