Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі даў грамадзянства 11 замежнікам

24.08.2019 11:17
Усе новыя грамадзяне раней удзельнічалі ў абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны на Данбасе.
Wołodymyr Zełenski
Wołodymyr ZełenskiPAP/EPA/STEPAN FRANKO

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб прадастаўленні грамадзянства асобам, якія прымалі ўдзел у абароне тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны. Пра гэта паведамляе «Корреспондент» са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Згодна з дакументам, украінскія пашпарты атрымаюць 11 чалавек.

У прэс-службе адзначылі, што ўсе асобы, якія атрымалі грамадзянства Украіны паводле гэтага ўказу, прымалі непасрэдны ўдзел у абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны на ўсходзе краіны.

Нагадаем, у чэрвені Зяленскі даў грамадзянства 14 замежнікам. Адзначалася, што яны абаранялі суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

вс