Беларуская Служба

Дрэздэн хоча стаць культурнай сталіцай ЕС 2025 года

27.09.2019 16:23
Мэр гораду Дзірк Гільберт распавёў пра гэта з нагоды запаўнення заяўкі, якая павінна быць пададзеныя да 30 верасня.
.
Дрэздэн. Ілюстрацыйны здымакImage by Sharon Ang from Pixabay /CC0

Мэр зазначыў, што званне Еўрапейскай сталіцы культуры абавязвае нас зрабіць больш, чым проста паказаць тое, што ўжо існуе. Таму горад стварыў дэвіз «Новая Радзіма Дрэздэн 2025», якая не абмяжоўваецца месцам нараджэння, але тычацца культурнай ідэнтычнасці Еўропы.

Праграма «Новая Радзіма» на год Еўрапейскай сталіцы культуры будзе рыхтавацца не малым выбраным колам куратараў і вытворцаў, а ўсёй гарадской супольнасцю і жыхарамі.
Такім чынам спажыўцы культуры стануць яе вытворцамі, у праекты будуць уцягвацца людзі з розным асабістым і сацыяльным вопытам.

Горад спадзяецца, што палова ўсіх праектаў будзе паступаць ад жыхароў. «Для гэтага мы створым платформы, якія злучаць розных партнёраў, рэзідэнтаў і спецыялістаў у такіх сферах, як культура, эканоміка і навука – як у рэальным, так і ў віртуальным свеце», – тлумачаць муніцыпальныя чыноўнікі.

Дрэздэн хоча рэалізаваць свае культурныя праекты разам з Вроцлавам і памежным чэшскім рэгіёнам. Калі Дрэздэн атрымае званне, горад прызначыць на культуру 70 мільёнаў еўра.

Рашэнне пра тое, які горад атрымае тытул Культурнай сталіцы Еўропы ў 2025-м годзе будзе прынятае ў сярэдзіне 2020 года.

ПР/юл