Беларуская Служба

Нобелеўскую прэмію па хіміі сёлета атрымалі вынаходнікі літый-іённых батарэй

09.10.2019 14:08
Пераможцы падзеляць паміж сабой 9 мільёнаў кронаў, то бок каля 800 тысяч еўра.
        - .
Нобелеўскую прэмію па хіміі сёлета атрымалі атрымалі вынаходнікі літый-іённых батарэй.PAP/EPA/Naina Helen Jama/TT

Сёлетнюю Нобелеўскую прэмію па хіміі атрымалі: амерыканец Джон Гудэнаф, англічанін Майкл Стэнлі Уітынгем і японец Акіры Ёшына. Прэмія была прысуджаная за працу па распрацоўцы літый-іённых батарэй.

Члены Каралеўскай шведскай акадэміі навук падкрэслілі, што лёгкія і эфектыўныя літый-іённыя батарэі, якія можна шмат разоў зараджаць, выкарыстоўваюцца, як у мабільных прыладах, напрыклад, ноўтбуках, так і электрамабілях. Яны могуць таксама захоўваць энергію з сонечных батарэй і ветравых электрастанцый, ствараючы магчымым грамадства без выкапнёвых паліваў.

Акрамя медалёў і дыпломаў, пераможцы падзеляць паміж сабой 9 мільёнаў кронаў, то бок каля 800 тысяч еўра.

Нагадваем, уручэнне ўзнагародаў адбудзецца 10 снежня, у гадавіну смерці заснавальніка прэміі - Альферда Нобеля.

аз