Беларуская Служба

Аўтамабіль пашкодзіў польскія магілы на могілках Росы ў Вільні

09.10.2019 17:05
Сёлета згаданыя магілы былі адрэстаўраваныя дзякуючы намаганням Фонду „Свабода і дэмакратыя”.
o.   . 1939
Рoса. Магілы польскіх салдат. 1939Аўтар: Lestat (Jan Mehlich) - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4116978

Аўтамабіль, які раніцай знішчыў фрагмент плота і ўехаў на тэрыторыю могілак Новай Росы ў Вільні, пашкодзіў некалькі магілаў польскіх жаўнераў. Згаданыя магілы сёлета былі адрэстаўраваныя дзякуючы намаганням Фонду „Свабода і дэмакратыя”.

Службы высвятляюць абставіны здарэння. Вядома, што былі пашкоджаны тры надмагільныя пліты. У згаданай частцы могілак пакояцца астанкі польскіх і літоўскіх жаўнераў, якія ў 1919-1920 гадах загінулі ў баях за Вільню, а таксама астанкі членаў Віленскай самаабароны, якія загінулі ў баях з немцамі і бальшавікамі больш за 100 гадоў таму.

Пра здарэнне былі паінфармаваныя прадстаўнікі польскага Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны і адпаведных літоўскіх устаноў.

Паўгода таму Фонд „Свабода і дэмакратыя” завяршыў рамонт польскіх магілаў у гэтай частцы Росы. Работы фінансавала Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны і Фонд папулярызацыі культуры.

Могілкі Новай Росы - частка большага комплексу, у скальд якога ўваходзіць таксама Старая Роса і маўзалей маршала Пілсудскага.

аз