У Германіі ў гэтым годзе выбары ў польскі парламент карыстаюцца зацікаўленнем сярод польскай меншасці. Сёлета там адчыненыя 24 выбарчыя акругі.
Прэс-сакратар польскай амбасады ў Берліне Дар’юш Паўлась сказаў Польскаму радыё, што толькі ў Берліне на выбары зарэгістравалася больш за 10 тысяч палякаў, каб прагаласаваць на тэрыторыі берлінскага выбарчага акругу:
- Гэта ўжо ўдвая больш, чым у апошніх еўрапейскіх выбарах. Гэта, канешне, добрая навіна. Але беручы пад увагу, што ў сталіцы Нямеччыны жыве больш за 110 тысяч палякаў, гэтая лічба ўсё ж малая. Таму мы заахвочваем і заклікаем прыйсці на выбары.
Асобы, якія хочуць прагаласаваць за межамі Польшчы, могуць зарэгістравацца максімальна да 17-й гадзіны сёння.
ав