Беларуская Служба

У Іраку настае дэфіцыт вады

12.10.2019 11:10
Усяму прычына працяглыя ўзброеныя канфлікты, а таксама дзесяцігоддзі занядбанняў у эканоміцы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by PublicDomainPictures from Pixabay /CC0

Адсутнасць пітной вады ў некаторых гарадах выклікала рост захворванняў, а таксама вулічныя акцыі пратэсту.

Human Rights Watch папярэджвае, што драматычная сітуацыя склалася ў горадзе Басра з насельніцтвам у 2 мільёны чалавек на поўдні краіны.

Трыццацігадовыя занядбанні, а таксама забруджванне паветра і карупцыя прывялі да таго, што шматлікія жыхары наагул ня маюць доступу да пітной вады. Гаворыць адзін з настаўнікаў мясцовай школы Абдул Сабах.

- Кожны дзень у школе я кажу вучням, што вада з крана салёная і не надаецца ані да піцця, ані да мыцця.

З-за бруднай вады летась у шпіталь трапілі 118 тысяч жыхароў Басры.

Дэфіцыт вады стаў адной з прычын вулічных акцый пратэсту ў Іраку як у мінулым годзе, так і ў апошнія некалькі тыдняў.

110 чалавек былі забітыя падчас хваляванняў з пачатку кастрычніка.

У Іраку абвешчана нацыянальная жалоба.

ПР/юл