Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па эканоміцы сталі амерыкана-індыйскі вучоны Абхіджыт Банэрджы, прадстаўніца Францыі Эстэр Дуфло і эканаміст з ЗША Майкл Крэмер. Яе прызналі за «эксперыментальныя даследаванні аб аблягчэнні галечы ў свеце».
Прозвішчы лаўрэатаў прачытаў генеральны сакратар Каралеўскай Шведскай акадэміі Горан Хансан:
- Каралеўская Шведская акадэмія навук вырашыла прызнаць узнагароду Банку Швэцыі імя Альфрэда Нобля ў галіне эканамічных навук Абхіджыту Банэрджы, Эстэр Дуфло і Майклу Крэмеру за эксперыментальныя даследаванні, датычныя аблягчэння галечы ў свеце.
Эстэр Дуфло стала толькі другім у гісторыі Нобелеўскай прэміі па эканоміцы жанчынай-лаўрэатам. Акрамя таго, 46-гадовая Дуфло стала самым маладым эканамістам гэтай ганаровай узнагароды.
Як паведамляе Шведская каралеўская акадэмія навук, лаўрэаты прадставілі новы падыход па аблягчэнні сусветнай беднасці. Ён прадугледжвае вырашэнне глабальнай праблемы па частках – урэгуляванне асобных пытанняў у канчатковым выніку вядзе да вырашэння агульнай задачы.
Узнагарода ў галіне эканомікі з'яўляецца дадатковай прэміяй, якую ў сваім тэстамэнце не ўзгадваў Альфрэд Нобэль. Яе ўсталяваў Банк Швецыі.
ав