Беларуская Служба

Атручэнне Скрыпаля: знойдзены фатаграфіі, якія пацвярджаюць сувязь Чэпігі з ГРУ

15.10.2019 11:16
Чэпіга прысутнічаў на вяселлі дачкі генерала ГРУ з жонкай і двума дзецьмі.
            .
Чэпіга прысутнічаў на вяселлі дачкі генерала ГРУ з жонкай і двума дзецьмі. https://www.eurointegration.com.ua

Расіяні Анатоль Чэпіга, якога брытанскія ўлады падазраюць у тым, што ён ужыў хімічную зброю ў Солсбэры ў мінулым годзе, прысутнічаў на вяселлі дачкі генерал-маёра генеральнага ўпраўлення разведкі Расіі Андрэя Авер'янава.

Пра гэта паведамляе Расійская служба Радыё свабода і Bellingcat.

У матэрыяле гаворыцца, што Чэпіга прысутнічаў на вяселлі дачкі генерала з жонкай і двума дзецьмі.

На мінулым тыдні The New York Times пісаў, што генерал Авярʼянаў узначальвае вайсковую частку № 29155, якая ўваходзіць у склад ГРУ. Выданне сцвярджае, што група праводзіла спецыяльныя аперацыі ў Еўропе на працягу як мінімум 10 гадоў, але толькі нядаўна яе сляды знайшлі на Захадзе.

На думку экспертаў, гэтыя людзі стаяць за атручваннем былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў Солсбэры, адказныя за дэстабілізацыю палітычнай сітуацыі ў Малдове і на Балканах.

Раней расійская газета «Ведомости» пісала, што вайсковая частка № 29155 вядомая з 1960-х гадоў як сакрэтны цэнтр ГРУ, і знаходзіцца на ўсходзе Масквы.

Паводле звестак брытанскіх уладаў, раісяне «Руслан Башыраў» (Анатоль Чэпіга) і «Аляксандр Пятроў» (Аляксандр Мішкін) нясуць адказнасць за спробу атручвання ў брытанскім горадзе Солсбэры былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля, асуджанага ў Расіі за дзяржаўны атрад, і яго дачкі.

эж