Беларуская Служба

У Малдове накладзены арышт на маёмасць алігарха Плахатнюка

30.10.2019 14:03
На дадзены момант месцазнаходжанне Уладзіміра Плахатнюка невядомае. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnesnob/shutterstock

Праваахоўныя органы наклалі арышт на маёмасць і банкаўскія рахункі Уладзіміра Плахатнюка – былога кіраўніка Дэмакратычнай партыі, экс-дэпутата парламента Малдовы і аднаго з найбагацейшых бізнесоўцаў краіны. Арышт накладзены на маёмасць на агульную на суму больш за 3 млн долараў, паведаміла Антыкарупцыйная пракуратура Малдовы ў прэс-рэлізе, апублікаваным у сераду, 30 кастрычніка, у сацыяльнай сетцы Facebook.

Уладзімір Плахатнюк, які мае таксама грамадзянства Расіі, праходзіць абвінавачаным па дзвюх справах аб адмыванні грошай у асабліва буйных памерах. Сярод іншага, алігарх падазраецца ў тым, што ў 2013-2015 гадах ён стварыў схему адмывання сродкаў праз сетку эканамічных агентаў. 29 кастрычніка Плахатнюк быў абвешчаны ў міжнародны вышук.

На дадзены момант месцазнаходжанне Уладзіміра Плахатнюка невядомае. Ён пакінуў Малдову сёлета на пачатку чэрвеня. 24 чэрвеня алігарх абвясціў, што пакідае пасаду кіраўніка Дэмпартыі, а 30 ліпеня адмовіўся ад дэпутацкага мандата.

паводле dw.com/эж