Беларуская Служба

У Манголіі сотні кітайцаў абвінавачваюцца ў кіберзлачынствах

31.10.2019 14:03
Злачынная групоўка займалася крадзяжом асабістых дадзеных, хакерствам, адмываннем грошаў, махлярства і ўтрымлівае нелегальныя інтэрнэт-клубы азартных гульняў.
Mongolia, pomnik Dżyngis-chana, twórcy i władcy imperium mongolskiego
Mongolia, pomnik Dżyngis-chana, twórcy i władcy imperium mongolskiegopixabay/kirahundedog

Мангольская паліцыя ў сталіцы краіны Улан-Батары затрымала 800 грамадзянаў КНР і канфіскавала сотні камп'ютараў і сім-карт. Затрыманні сталі наступствам следства па справе аб дзейнасці групы кіберзлачынцаў, інфармуюць мангольскія праваахоўныя органы.

Паліцыя правяла допыты і вобшукі ў аўторак 29 кастрычніка. Справа расследаваліся на працягу двух месяцаў, такія падрабязнасці паведаміў шэф Генеральнага агенцтва выведкі Манголіі Герэл Даржапалам. У прыватнасці Даржапалам звярнуў увагу на тое, што злачынная групоўка займалася крадзяжом асабістых дадзеных, хакерствам, адмываннем грошаў, махлярства і ўтрымлівае нелегальныя інтэрнэт-клубы азартных гульняў.

Усе затрыманыя прыбылі на тэрыторыі Манголіі на падставе 30-дзённых візаў. Амбасада Кітаю ва Улан-Батары паведаміла, што ў гэтай справе будзе супрацоўнічаць з мангольскай паліцыяй.

PAP/эж