Беларуская Служба

75 гадоў таму польскія дзеці знайшлі прытулак у Новай Зеландыі

01.11.2019 12:02
На сённяшні дзень жыве 250 «польскіх дзяцей» з Пахіатуа.
Mount Cook
Mount Cookkewl/Pixabay

Невялічкі новазеландскі горад Пахіатуа роўна 75 гадоў таму прыняў больш за 700 польскіх дзяцей. Малыя жыхары тагачаснай Усходняй Польшчы на пачатку Другой сусветнай вайны былі вывезеныя ў лагера Сібіры, а ўжо адтуль разам з арміяй генерала Андэрса праз Іран ды Індыю дзеці трапілі ў Новую Зеландыю.

Агулам на Выспы Антыподаў трапіла 733 дзіцяці з Польшчы і 105 іх апекуноў. Аляксандра Кулак, якая тады мела 7 гадоў, узгадвае, што па прыбыцці ў Пахіатуа адчула сябе ў бяспецы:

-Мы ўваходзім і бачым 12 акуратненькіх ложачкаў, пры кожным блакітны дыванок, шафачка. Нарэшце я атрымала ўласны ложак! Хіба буду тут жыць. У гэтым лагеры мы адчулі сябе, як дома.

Пасля заканчэння вайны частка дзяцей вярнулася ў Польшчу, але большасць з іх назаўжды засталіся ў Новай Зеландыі. На сённяшні дзень жыве 250 «польскіх дзяцей» з Пахіатуа.

IAR/эж