Беларуская Служба

Вядомая амерыканскай акторка Джэйн Фонда зноў арыштавана

02.11.2019 12:14
81-гадовая Фонда мае вялікі досвед удзелу ў акцыях пратэсту, яшчэ ў 1970 гады акторка затрымлівалася за ўдзел у дэманстрацыях супраць вайны ў В'етнаме.
Затрыманне Джэйн Фонды PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

У пятніцу ў Вашынгтоне Джэйн Фонду арыштавалі ўжо чацвёрты раз цягам апошняга месяца. Уладальніца двух «Оскараў» Джэйн Фонд прымае актыўны ўдзел у зацятых акцыях пратэсту супраць абыякавасці палітыкаў да змянення клімату.

«Магу пасядзець ноч у турме, гэта не праблема. На самай справе – гэта дробязі» – менавіта так зрэагавала Джэйн Фонда калі паліцэйскі зашпільваў пластмасавыя кайданкі на яе запясцях.

За парушэнне грамадскага парадку акторцы пагражае некалькі дзён турэмнага зняволення, аднак Джэйн Фонда ўжо заявіла, што будзе працягваць кліматычны пратэст.

81-гадовая Джэйн Фонда мае вялікі досвед удзелу ў акцыях пратэсту, яшчэ ў 1970 гады акторка неаднаразова затрымлівалася за ўдзел у дэманстрацыях супраць вайны ва В'етнаме.

PAP/эж