Беларуская Служба

Дональд Трамп назваў імя новага міністра ўнутранай бяспекі ЗША

02.11.2019 15:04
Чэд Вулф стане ўжо пятым кіраўніком міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША з тых часоў, як Трамп у студзені 2017 гады заняў крэсла прэзідэнта. 
Дональд Трамп PAP/EPA/ERIK S. LESSER / POOL

Міністэрства ўзначаліць начальнік аддзелу стратэгіі Чэд Вулф, паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп журналістам у Вашынгтоне ў пятніцу, 1 лістапада. «Паглядзім, што адбудзецца. У нас там працуюць выдатныя людзі», – сказаў прэзідэнт Трамп.

Са свайго боку прэс-сакратар Белага дому Хоган Гідлі паведаміла, што цяперашні выканаўца абавязкаў міністра ўнутранай бяспекі ЗША Кевін Макалілан пакіне сваю пасаду да 11 лістапада і яму на змену прыйдзе Чэд Вулф. Макалілан абвясціў пра сыход у адстаўку ў кастрычніку, ён быў прызначаны в.а. кіраўніка Міністэрства ўнутранай бяспекі ў сёлета красавіку.

Чэд Вулф стане ўжо пятым кіраўніком міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША з тых часоў, як Трамп у студзені 2017 гады заняў крэсла прэзідэнта. Дональд Трамп выкарыстоўвае Міністэрства ўнутранай бяспекі ў якасці аднаго з галоўных інструментаў у барацьбе з нелегальнай міграцыяй у ЗША.

Паводле dw.com/эж