Беларуская Служба

Ансамбль «Сілезія» адбывае турнэ па Японіі

03.11.2019 12:08
Гастролі знакамітага польскага Ансамблю песні і танца «Сілезія» прымеркаваны да стагоддзя ўсталявання дыпламатычных адносінаў паміж Польшчай і Японіяй.
Zbigniew Cierniak, dyrektor zespołu pieśni i tańca Śląsk oraz Dorota Sitek i Katarzyna Winiarczyk-Staszyńska z zespołu
Zbigniew Cierniak, dyrektor zespołu pieśni i tańca Śląsk oraz Dorota Sitek i Katarzyna Winiarczyk-Staszyńska z zespołuMarcin Kusy/Polskie Radio

Вядомы ансамбль песні і танца пад назвай «Сілезія» імя Станіслава Гадына сёння выступае ў Кіёта і гэта адзін з 30 выступаў калектыву падчас японскіх гастроляў, якія працягнуцца шэсць тыдняў.

Дырэктар калектыву «Сілезія» Збігнеў Цэрняк пераконвае, што японская публіка захопленая выступамі палякаў:

-Японская публіка прымае нас фенаменальна! Доўгі канцэрт, які складаецца з двух частак, сустракаецца авацыямі. Фінал другой часткі з вельмі папулярнай японскай песняй «Джыдай» робіць сапраўдны фурор, бо зала спявае разам з намі!

Гастролі знакамітага польскага Ансамблю песні і танца «Сілезія» прымеркаваны да стагоддзя ўсталявання дыпламатычных адносінаў паміж Польшчай і Японіяй. Свой апошні канцэрт падчас японскага турнэ ансамбль дасць 20 лістапада ў Токіа.

IAR/эж