Беларуская Служба

Пасля ўмяшальніцтва польскай амбасады немцы просяць прабачэння за „польскі канцлагер”

04.11.2019 12:35
Такая фармулёўка была выкарыстаная ў запрашэнні на гадавіну „Крыштальнай ночы” ў горадзе Конштат пад Штутгартам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Арганізатары святкавання 9 лістапада гадавіны „Крыштальнай ночы” ў горадзе Конштат пад Штутгартам выбачаюцца за названне ў запрашэнні на цырымонію нямецкага канцлагера „Аўшвіц-Біркенау” „польскім лагерам смерці”. Нагадваем, па гэтай справе ўмяшалася пасольства Польшчы ў Берліне.

Нямецкія арганізатары ў прабачэнні, накіраваным у польскае пасольства, напісалі, што іх намерам „не было абражаць палякаў, якія сталі ахвярамі нямецкага нацызму”.

Прэс-сакратар амбасады Польшчы ў Берліне Дарыюш Паўлась (Dariusz Pawłoś), запэўніў, што ў такіх сітуацыях польскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы заўсёды будуць умешвацца.

- Калі нехта будзе фальсіфікаваць гісторыю Польшчы і апаганьвaць добрае імя Польшчы і палякаў, мы заўсёды будзем гучна паўтараць, што канцэнтрацыйныя лагеры і лагеры смерці, гэта былі нямецкія лагеры, пабудаваныя немцамі на тэрыторыі Польшчы, якую акупаваў нямецкі Трэці Рэйх.

Арганізатары ўрачыстасці ў горадзе Кoнштат, звязанай з гадавінай „Крыштальнай ночы”, запэўнілі польскага амбасадара, што таксама падчас мерапрыемства 9 лістапада публічна паведамяць пра сваю памылку.

аз