Беларуская Служба

Прадстаўнікі Вышаградскай групы заклікаюць у Будапешце да пашырэння ЕС

04.11.2019 13:21
Удзельнікі саміту ў венгерскай сталіцы прымуць так званую Будапешцкую дэкларацыю.
БудапештPhoto:JStolp /pixabay.com/CC0 Public Domain

Спікер польскага Сейма Эльжбета Вітэк (Elżbieta Witek) разам з прадстаўнікамі краінаў Вышаградскай групы прыме ўдзел у IX Саміце спікераў парламентаў Паўднёва-Усходняй Еўропы ў Будапешце.

Асноўная мэта сустрэчы - выпрацаваць агульную пазіцыю адносна неабходнасці далейшага пашырэння Еўрапейскага Саюза.

Сёння ў венгерскай сталіцы будзе прынятая так званая Будапешцкая дэкларацыя, падчас якой удзельнікі саміту заклікаюць аднавіць перамовы аб уступленні ў ЕС з Албаніяй і Паўночнай Македоніяй, а таксама паскорыць перамовы з краінамі Заходніх Балканаў.

Спікер польскага Сейму Эльжбета Вітэк лічыць, што пазіцыя Польшчы і іншых краін Вышаградскай групы ў гэтым пытанні адназначная.

„Еўрапейскі Саюз быў пабудаваны на прынцыпах адзінства, салідарнасці, супрацоўніцтва. Мы хацелі б, каб гэтая традыцыя працягвалася, паколькі яна вельмі важная", - сказала Вітэк.

У IX саміце спікераў парламентаў Паўднёва-Усходняй Еўропы ў Будапешце прымаюць удзел прадстаўнікі краін Вышаградскай групы, а таксама прадстаўнікі парламентаў Албаніі, Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Паўночнай Македоніі і старшыня Асамблеі Аўтаномнай правінцыі Ваяводзіны.

Саміт праходзіць у будынку парламента Венгрыі. Афіцыйны візіт спікера польскага Сейма Эльжбеты Вітэк у Венгрыю завершыцца сёння пасля поўдня.

аз