Беларуская Служба

У Іране адкрытыя новыя вялізныя залежы нафты

10.11.2019 15:32
Нафтавае поле знаходзіцца на глыбіні 80 метраў, яно цягнецца на тэрыторыі 2,4 тыс. квадратных кіламетраў.
Prezydent Iranu ogłosił odkrycie ogromnego złoża ropy naftowej
Prezydent Iranu ogłosił odkrycie ogromnego złoża ropy naftowejShutterstock

У іранскай правінцыі Хузестан адкрытыя новыя залежы нафты памерам у 53 млрд барэляў. Пра адкрыццё паведаміў прэзідэнт Ірану Хасан Рухані падчас сустрэчы з жыхарамі. Нафтавае поле знаходзіцца на глыбіні 80 метраў, яно цягнецца на тэрыторыі 2,4 тыс. квадратных кіламетраў. «Гэта малы падарунак ад Ірану для яго жыхароў», – заявіў прэзідэнт.

Згодна «Статыстычнаму балансу энергетычных рэсурсаў», які кожны год рыхтуе брытанскі канцэрн ВР, Іран знаходзіцца на чацвёртым месцы ў рэйтынгу краін, дзе размешчаныя самыя вялікія залежы нафты на свеце – пасля Венесуэлы, Саудаўскай Аравіі і Канады. Яго рэсурсы ацэньваюцца ў 155 мільярдаў барэляў. Адкрыццё азначала б павелічэнне гэтай сумы на адну трэцюю.

ІАР ПР/нг