Беларуская Служба

Біржавы кошт канцэрна Tesla дасягнуў рэкорднай сумы

23.01.2020 09:38
Вытворца электрамабіляў варты 102,7 мільярда долараў (каля 93 мільярдаў еўра).
Producent elektrycznych samochodów, koncern Tesla, wypuścił oprogramowanie, dzięki któremu modele S i X mają funkcję autopilota.
Producent elektrycznych samochodów, koncern Tesla, wypuścił oprogramowanie, dzięki któremu modele S i X mają funkcję autopilota. Pixabay

Біржавы кошт аўтаканцэрна Tesla упершыню ў яго гісторыі перавысіла 100 мільярдаў долараў ЗША. На адкрыцці таргоў на Нью-ёркскай біржы ў сераду, 22 студзеня, кошт адной акцыі Tesla вырас на 4,8% і склаў 570 долараў. Такім чынам, вытворца электрамабіляў зараз каштуе 102,7 мільярда долараў (каля 93 мільярдаў еўра).

Гэта прыемная навіна для заснавальніка і кіраўніка канцэрна Ілона Маска, зарплата якога прывязаная да біржавога кошту Tesla. Паводле заключанай з ім у 2018 годзе працоўнай дамовы, Маск пачынае атрымліваць зарплату ў выглядзе пакета акцый кампаніі, калі яе кошт на біржы на працягу шасці месяцаў перавышае 100 мільярдаў. У такім выпадку яму належаць акцыі на суму 346 мільёнаў долараў. У выпадку, калі канцэрн будзе каштаваць 650 мільярдаў долараў, то Маск будзе валодаць акцыямі на суму 50 мільярдаў.

Маск збіраецца пабудаваць пад Берлінам першы еўрапейскі завод Tesla – так званую «гігафабрыку», якая будзе выпускаць акумулятары і электрамабілі. Кіраўніцтва карпарацыі ўжо дамовілася з Федэральнай зямлёй Брандэнбург аб куплі зямельнага ўчастка за 41 мільён еўра. Чакаецца, што ўжо пачынаючы з лета 2021 года ў камуне Грунхайдэ за 40 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Берліна штогод будуць схадзіць з канвеера 150 тысяч машын Tesla Model 3 і Model Y. У перспектыве аб'ём вытворчасці павінен павялічыцца да 500 тысяч аўтамабіляў штогод.

паводле dw.com/эж