Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак заявіў у эфіры польскага тэлебачання TVP Info, што адпраўка польскіх ваенных лекараў у Італію з'яўляецца гуманітарнай дапамогай для краіны, ахопленай эпідэміяй. У той жа час польскі медычны персанал будзе назапашваць вопыт барацьбы з каранавірусам.
Кіраўнік абарончага ведамства Польшчы Мар’юш Блашчак адзначыў, што з улікам маштабу эпідэміі гэта сімвалічная дапамога:
- Перад усім гэта трэба дзеля таго, каб здабыць вопыт, які магчыма спатрэбіцца тут, у Польшчы. На самой справе колькасць лекараў невялікая, але нават сімвалічна мы павінны дапамагчы нашым сябрам.
Група з 15 польскіх ваенных лекараў вылецела ў Італію ў панядзелак, 31 сакавіка. Польскія лекары будуць дапамагаць пераадольваць каранавірус у Ламбардыі, дзе сітуацыя найбольш складаная.
У склад Польскай брыгады ўваходзяць лекары з Вайсковага медычнага інстытуту ў Варшаве і медыкі з Польскага цэнтру міжнароднай дапамогі. Польская група будзе працаваць у Ламбардыі 10 дзён. У Італіі налічваецца больш за 100 тысяч чалавек інфікаваных каранавірусам. Паводле афіцыйных звестак урада Італіі, ад COVID-19 там памерла больш за 11,5 тысяч чалавек.
IAR/эж