Беларуская Служба

ЗША не адмаўляюцца ад санкцый у дачыненні да Nord Stream 2

23.07.2020 09:02
Цяпер пытаннем зоймецца амерыканскі Сенат, у панядзелак санкцыі падтрымаў Кангрэс.
        Nord Streamu 2
ЗША не адмаўляюцца ад санкцый у дачыненні да Nord Streamu 2PAP/EPA/ALEX PLAVEVSKI

Не дапамог заклік адмовіцца ад санкцый, які агучыў кіраўнік адной з камісій Бундэстагу. Паводле экспертаў, гэта можа спыніць расійска-нямецкі праект.

На мінулым тыдні кіраўнік камісіі па справах энергіі ў Бундэстагу Клаўс Эрнст звярнуўся да сваіх амерыканскіх калегаў з адкрытым лістом. У ім ён заклікаў памяняць планы ўвядзення санкцый супраць Nord Streamu 2.

Нямецкі партал dw.com піша, што Эрнст нават патрабаваў, каб выклікаць у МЗС амерыканскага амбасадара і асудзіць планы санкцый як «несяброўскі акт». Ён таксама мяркуе, што ў справу павінна ўмяшацца Еўракамісія.

Кангрэсмены заклікі не пачулі і ў панядзелак аднагалосна падтрымалі пункт, які пашыраў санкцыі ў дачыненні да праекту. Санкцыя таксама будуць тычыцца газаправоду Turk Stream, які спалучае Расію і Турцыю.

Цяпер справай зоймецца Сенат, дзе ідэю санкцый падтрымліваюць палітыкі абедзвюх партый.

ав