Паліцыя затрымала грамадзяніна Нарвегіі ў нядзелю, 16 жніўня. Яго падазраюць у супрацоўніцтве з расійскай выведкай, якой ён перадаваў інфармацыю аб праекце.
Кампанія DNV GL сертыфікавала трубаправод Nord Stream у адпаведнасці з патрабаваннем дзейсных нормаў і будзе сертыфікаваць Nord Stream 2, калі ён будзе пабудаваны.
Адметна, што гэтая кампанія таксама была абрана для нагляду за будаўніцтвам Baltic Pipe – газаправода з Нарвегіі праз Данію ў Польшчу, які павінен пачаць дастаўку нарвежскага газу на польскі рынак у 2022 годзе.
Нарвежскія СМІ паведамляюць, што затрыманы 50-гадовы нарвежац сустрэўся з расійскім афіцэрам спецслужбаў, каб даць яму канфідэнцыйную інфармацыю. Нарвежац ведаў з кім ён сустракаецца.
Цяпер мужчына змешчаны пад варту на бліжэйшы месяц. DNV GL пацвярджае, што затрыманы меў кантакт з інфармацыяй на тэму бяспекі Baltic Pipe.
biznesalert.pl/эж