У штаце Паўночная Караліна ў ЗША пачынаецца найбуйнейшы ў свеце кірмаш мэблевай прамысловасці. Упершыню польскія кампаніі прадставяць сваю прадукцыю на Хай-Пойнт(High Point).
У ЗША айчынных вытворцаў падтрымлівае Польскі нацыянальны фонд. Яго старшыня Марцін Зажэцкі(Marcin Zarzecki) перакананы, што супрацоўніцтва з вытворцамі мэблі дапаможа прасоўваць польскі брэнд і змагацца за амерыканскі рынак у будучыні:
- У 2019 годзе кошт прададзенай мэблевай вытворчасці склаў больш за 51 мільярд злотых. Гэта дала Польшчы шостае месца ў свеце. Па памеры экспарту Польшча займае другое месца за Кітаем. Да гэтай пары амерыканскі рынак быў для нас абмежаваны. Тым часам доля ЗША ў рынку продажу мэблі складае 30%.
Польскі нацыянальны фонд выдзеліў мільён злотых на прасоўванне польскай мэблевай прамысловасці за мяжой. Установа фінансавала, між іншым, выставачныя стэнды ў Хай-Пойнт. Чарговы мільён вылучылі кампаніі, якія будуць змагацца за амерыканскі рынак.
Амерыканскі кірмаш мэблі ў Паўночнай Караліне будзе працягвацца да 22 кастрычніка. Выставачныя залы займаюць амаль мільён квадратных метраў. Стэнды размешчаны на 160 аб'ектах на тэрыторыі Хай-Пойнт.
аз