Інфармацыю аб расійскім і іранскім ўмяшальніцтва ў выбарчы працэс пацвердзілі кіраўнікі Нацыянальнай выведкі, ФБР і сенацкага Камітэта па выведцы.
Дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША Джон Рэткліф заявіў у сераду, 21 кастрычніка, што Расія ды Іран паспрабавалі ўмяшацца ў прэзідэнцкія выбары 2020 года, паведамляе агенцтва «Рэйтэр».
«Мы атрымалі пацверджанне, што інфармацыя аб рэгістрацыі выбарцаў была атрыманая асобна Іранам і асобна Расіяй», – сказаў Рэткліф падчас спешна арганізаванай у сераду ўвечары прэс-канферэнцыі.
Як паведамляе тэлеканал АВС News, Рэткліф заявіў, што «гэтыя дадзеныя могуць быць выкарыстаны замежнымі дзяржавамі ў спробе перадаць ілжывую інфармацыю зарэгістраваным выбарцам, якая, як яны спадзяюцца, выкліча блытаніну, вэрхал і падарве давер людзей да амерыканскай дэмакратыі».
Кіраўнік выведкі таксама абвінаваціў Іран у распаўсюдзе падробленага кантэнту, у тым ліку відэароліка, аўтары якога сцвярджаюць, што нейкія людзі «могуць дасылаць падробленыя бюлетэні нават з-за мяжы».
У сваю чаргу Дырэктар Федэральнага бюро расследаванняў Крыстафер Рэй таксама выступіў з заявай, запэўніўшы амерыканцаў у тым, што ФБР не пацерпіць спробаў замежнага ўмяшання ў выбары і будзе папярэджваць амерыканцаў аб любых падобных спробах.
voanews.com/эж