Кіраўнік Японскага алімпійскага камітэту падаў у адстаўку. Падаючы заяву аб сваёй адстаўцы, Ёшыра Моры зноў папрасіў прабачэння за свае сексісцкае выказванне пра жанчын.
Падчас аднаго з пасяджэнняў Алімпійскага камітэту былы прэм'ер-міністр, 83-гадовы Ёшыра Моры, заявіў, што жанчын занадта шмат гавораць. Таму, на яго думку, павелічэнне іх колькасці ў камітэце павінна быць звязана з абмежаваннем часу іх выступленняў. Звольніўшыся, Ёшыра Моры яшчэ раз папрасіў прабачэння за каментар. Ён адзначыў, што не меў намеру прыніжаць жанчын.
Алімпійскія гульні ў Японіі павінны былі адбыцца ў 2020 годзе, але з-за пандэміі яны былі перанесены на гэты год. Мерапрыемства плануецца пачаць 23 ліпеня і скончыць 8 жніўня.
ІАР/нг