Урад Латвіі выдаткаваў 1 млн 700 тыс. еўра на пабудову плота на мяжы з Беларуссю, паведамляе Delfi. Сродкі, раней прызначаныя на непрадбачаныя выдаткі, пойдуць на набыццё калючага дроту і яго ўсталяванне. Да 2024 года выдаткі на ўзмацненне аховы мяжы павінны быць павялічаныя на 39 млн еўра.
У жніўні 2021 года Латвія, а пазней Літвы і Польшчы сутыкнулася з праблемай мігрантаў, якія нелегальна прыходзяць з Беларусі. 6-10 жніўня было затрымана 295 чалавек.
Тым часам сёння Польшча заявіла, што таксама ўзмацняе мяжу ў сувязі з ростам нелегальнай міграцыі з Беларусі.
вс