Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы: Крым – гэта Украіна

23.08.2021 13:31
«Я знаходжуся ў Кіеве, каб данесці да нашых украінскіх братоў, што палякі разумеюць ваша становішча, вашу пакуту».
.   .    , , 23  2021
А. Дуда і У. Зяленскі на Крымскай платформе, Кіеў, 23 жніўня 2021 года PAP/EPA/FOREIGN MINISTRY PRESS SERVICE HANDOUT

Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што Польшча не прызнае незаконную акупацыю і анексію Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля Расійскай Федэрацыяй. У прамове падчас першага пасяджэння Крымскай платформы ў Кіеве прэзідэнт Польшчы заявіў пра салідарнасць палякаў з украінскім народам.

Свой выступ прэзідэнт Польшчы пачаў на ўкраінскай. «Паважаны Спадар Прэзідэнт Украіны! Паважанае панства, дарагія сябры! Вялікі дзякуй, спадар прэзідэнт, за запрашэнне і магчымасць сустрэцца з вамі», – звярнуўся Дуда пасля чаго перайшоў на польскую:

-Я прыехаў да вас з суседняй краіны, дзе словы акупацыя і падзелы ўжываліся на жаль досыць часта. У Польшчы мы добра разумеем, як пачуваецца чалавек, якому адбіраюць годнасць і маёмасць, якому кажуць «Гэта ўжо не твая краіна». Сёння я тут знаходжуся, каб данесці да нашых украінскіх братоў, што палякі разумеюць ваша становішча, вашу пакуту. Вы можаце разлічваць на нашу падтрымку.

Прэзідэнт Дуда таксама выказаў надзею, што рашэнні, прынятыя сёння ў Кіеве, будуць спрыяць замацаванню пераканання ў міжнароднай супольнасці, што неабходна дзейнічаць, каб пераадолець наступствы незаконнай анексіі Крыма:

-Я веру, што ў нас усё атрымаецца! Запэўніваю вас, што Польшча будзе актыўным удзельнікам Крымскай платформы. Крым – гэта Украіна. Мы не згодныя з іншым наратывам. Няхай жыве Украіна!

Саміт, арганізаваны афіцыйным Кіевам, сабраў амаль 50 дэлегацый з усяго свету, у тым ліку каля дзясятка еўрапейскіх лідараў.

iar/pr5/эж