Беларуская Служба

Папа Францішак наведаў Лесбас - сімвалам міграцыйнага крызісу ў Еўропе

05.12.2021 12:18
Разам з ім у цэнтр знаходжання мігрантаў у раёне горада Мітылена прыехала прэзідэнт Грэцыі Кацярына Сакеларопулу.
Папа рымскі на выспе ЛесбасPAP/EPA/LOUISA GOULIAMAKI / POOL

Папа Францішак заявіў у нядзелю ў цэнтры для бежанцаў на грэцкім востраве Лесбас, што павага да людзей і правоў чалавека ў Еўропе, якая прапагандуе іх у свеце, заўсёды павінна абараняцца, а годнасць кожнага павінна быць вышэй за ўсё.

«Сумна чуць пра выкарыстанне агульных сродкаў для будаўніцтва сцен», – дадаў Папа, які ў другі дзень свайго візіту ў Грэцыю сустрэўся з бежанцамі на востраве, які з’яўляецца сімвалам міграцыйнага крызісу ў Еўропе.

Разам з ім у цэнтр знаходжання мігрантаў у раёне горада Мітылена прыехала прэзідэнт Грэцыі Кацярына Сакеларопулу.

Падчас свайго двухгадзіннага візіту Папа наведаў цэнтр і прывітаў многіх з 2100 уцекачоў. Ён блаславіў дзяцей.

ав

Папа Францішак да прадстаўнікоў Праваслаўнай царквы: Гісторыя нас падзяліла, час для супрацоўніцтва

03.12.2021 09:12
У другі дзень свайго візіту на Кіпр Папа наведаў кіраўніка мясцовай Праваслаўнай царквы Хрызастома ІІ.