Беларуская Служба

Урад Чэхіі плануе адправіць жаўнераў на польска-беларускую мяжу

08.12.2021 11:29
Чэшскія жаўнеры будуць дапамагаць польскім калегам ахоўваць мяжу ЕС.
Сцях ЧэхііTheDigitalArtist/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Чэхіі звернецца ў парламент з просьбай даць згоду на адпраўку 150 жаўнераў на польска-беларускую мяжу на тэрмін да 180 дзён. Пра гэта паведаміў прэм'ер Чэхіі Андрэй Бабіш. Паводле яго, чэшскія жаўнеры будуць дапамагаць польскім калегам ахоўваць мяжу, але не будуць выконваць задач, непасрэдна звязаных з мігрантамі.

Нагадваем, надоечы Камітэт па замежных справах Палаты дэпутатаў Чэхіі прызнаў выкарыстанне мігрантаў беларускім рэжымам спробай дэстабілізацыі сітуацыі ў Польшчы, Літве, Латвіі і ва ўсім Еўрасаюзе.

Чэшскія дэпутаты заклікалі Мінск спыніць такія дзеянні, а таксама звярнуліся да ўраду з просьбай аказаць Варшаве максімальную дыпламатычную, матэрыяльную і ваенную падтрымку для забеспячэння знешніх межаў ЕС.

Чэхі таксама асудзілі дзеянні Расіі, накіраваныя на эскалацыю напружанасці і стварэнне сферы ўплыву ў суседстве і падкрэслілі сваю падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

IAR/аз

Памежная служба: Мігранты становяцца больш агрэсіўнымі

07.12.2021 18:32
Хоць спробаў перасячэння мяжы менш, то зараз мігранты больш агрэсіўныя, чым на пачатку крызісу, кажуць польскія памежнікі.

За суткі памежнікі зафіксавалі 51 спробу незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

08.12.2021 10:30
Польскія памежнікі паведамляюць, што на мяжы ўвесь час адбываюцца правакацыі з боку беларускіх службаў.