Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што не верыць у тое, што ЗША ці НАТА пагодзяцца з патрабаваннямі Расеі адносна гэтак званых гарантыяў бяспекі. Гэта было б найбольшым прыніжэннем ЗША і НАТА ў гісторыі, ацаніў кіраўнік МЗС у інтэрв'ю РБК-Украіна.
Міністр лічыць, што цяпер узровень пагрозы з боку Расеі вельмі высокі. У сваю чаргу ўсе намаганні накіраваны на прадухіленне рызыкі ваеннай эскалацыі.
Гэта тэставанне і правакацыя Захаду, гэта гульня Расіі, ацаніў украінскі палітык.
«Мы павінны менш думаць пра іх матывацыю (Расіі –рэд.) і ў большай ступені клапаціцца пра свае дзеянні і ўзгадняць свае дзеянні з нашымі партнёрамі», – дадаў ён.
аз/defence24.pl