Беларуская Служба

Германія перадасць Украіне некалькі тысяч шлемаў і палявы шпіталь

27.01.2022 17:31
«Мы хочам даць выразны сігнал, што мы на баку ўкраінцаў», – цытуе кіраўніка Мінабароны Германіі агенцтва DPA.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Германія перадасць Украіне пяць тысяч ахоўных шлемаў, запэўніла міністр абароны краіны. Раней Крысцін Ламбрэхт паведамляла, што нямецкі ўрад перадасць уладам у Кіеве палявы шпіталь. Германія катэгарычна адмаўляецца пастаўляць ва Украіну зброю.

«Мы хочам даць выразны сігнал, што мы на баку ўкраінцаў», – цытуе кіраўніка Мінабароны Германіі агенцтва DPA. Крысцін Ламбрэхт заявіла, што ва ўмовах канфлікту паміж Кіевам і Масквой трэба іграць на розных «палітычных піяніна», не хаваючы надзеі на пагадненне.

Калі частка дзяржаваў пастаўляе ва Украіну стралковую зброю, то Германія катэгарычна адмаўляецца, паясняючы гэта гістарычнымі аргументамі і прадпасылкамі палітыкі раззбраення, якія ўтрымліваюцца ў кааліцыйнай дамове лева-ліберальнага ўраду.

IAR/аз

Паводле часткі каментатараў, Германія – гэта слабае звяно ў пазіцыі ЕС і НАТА ў дачыненні да Расіі

24.01.2022 13:05
Немцы мяшаюць не толькі ў ЕС і ў НАТА, лічыць еўрадэпутат Караль Карскі, а аналітык Анджэй Таляга кажа, што Германія – гэта «добры паліцыянт».