Беларуская Служба

Літва адправіць ва Украіну пераносныя зенітна-ракетныя комплексы «Стынгер»

10.02.2022 16:29
«Мы маем шчырую надзею, што Украіне ніколі не давядзецца іх выкарыстоўваць», – сказала прэм'ер Шыманіце.
FIM-92 Stinger
FIM-92 Stinger By Cpl. Joseph Scanlan - https://www.dvidshub.net/image/1166333, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=40435210

У бліжэйшыя дні Украіна атрымае лёгкія зенітна-ракетныя комплексы «Стынгер» (Stinger), паведаміла падчас візіту ў Кіеў прэмʼер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце. Амерыканскія пераносныя комплексы прыедуць ва Украіну з Літвы.
«Мы маем шчырую надзею, што Украіне ніколі не давядзецца іх выкарыстоўваць», – сказала прэмʼер Шыманіце.

Гэта чарговая ваенная дапамога, якую ва Украіну накіравалі суседзі і заходнія краіны. Са снежня Расія сабрала каля 100 тысяч вайскоўцаў на мяжы з Украінай. З таго часу міжнародная супольнасць прыкладае дыпламатычныя намаганні, каб пазбегнуць узброенага канфлікту.

IAR /аз

Германія перадасць Украіне некалькі тысяч шлемаў і палявы шпіталь

27.01.2022 17:31
«Мы хочам даць выразны сігнал, што мы на баку ўкраінцаў», – цытуе кіраўніка Мінабароны Германіі агенцтва DPA.

Францыя прапануе сваё пасярэдніцтва ў вырашэнні канфлікту вакол Украіны

07.02.2022 13:47
Сёння Эмануэль Макрон сустракаецца з Уладзімірам Пуціным, заўтра сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім.

Прэзідэнт Літвы і прэм'еры Латвіі і Эстоніі сустракаюцца ў Берліне з канцлерам Германіі

10.02.2022 09:47
На гэтым тыдні Берлін абвясціў, што ўзмоцніць шматнацыянальны батальён НАТА ў Літве і накіруе туды 350 дадатковых вайскоўцаў.