Беларуская Служба

Францыя прапануе сваё пасярэдніцтва ў вырашэнні канфлікту вакол Украіны

07.02.2022 13:47
Сёння Эмануэль Макрон сустракаецца з Уладзімірам Пуціным, заўтра сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім.
     .
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас відэаканферэнцыі.PAP/EPA/YOAN VALAT / POOL

Прэзідэнт Францыі сустракаецца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Эмануэль Макрон прапануе сваё пасярэдніцтва для дээскалацыі канфлікту. У сваю чаргу ў аўторак французскі лідар накіруецца ў Кіеў на сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Раней аб крызісе на расійска-ўкраінскай мяжы Эмануэль Макрон размаўляў з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Лідары абмеркавалі дыпламатычныя спосабы пераканаць Расію адмовіцца ад канцэнтрацыі войскаў на мяжы з Украінай, а таксама выказалі падтрымку незалежнасці Украіны.

IAR /аз

Прэзідэнт Анджэй Дуда сустракаецца ў Бруселі з прадстаўнікамі ЕС і НАТА

07.02.2022 11:48
Падчас размоваў будуць абмяркоўвацца, між іншым, пытанне бяспекі ў Еўропе і польскага правасуддзя.