Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда сустракаецца ў Бруселі з прадстаўнікамі ЕС і НАТА

07.02.2022 11:48
Падчас размоваў будуць абмяркоўвацца, між іншым, пытанне бяспекі ў Еўропе і польскага правасуддзя.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.fot. Jakub Szymczuk/KPRP

Прэзідэнт Анджэй Дуда сёння знаходзіцца з візітам у Бруселі, падчас якога наведае ўстановы Еўрасаюза і ў штаб-кватэру НАТА. Візіт прэзідэнта ў бельгійскую сталіцу пачаўся раніцай з сустрэчы са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. Затым кіраўнік Польшчы пагутарыць з кіраўніком Еўрапейскага савета Шарлем Мішэлем і генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам.

Сустрэча прэзідэнта са старшынёй Еўракамісіі – гэта працяг тэлефоннай размовы, якая адбылася ў апошні чацвер. Тады паведамлялася, што размова тычылася пагрозы чарговага расійскага ўмяшання ва Украіну. Сёння падчас сустрэчы, верагодна, размова пойдзе таксама пра адносіны паміж Варшавай і Бруселем і прапанову прэзідэнта ўнесці змены ў закон аб Вярхоўным судзе. Праект прадугледжвае, між іншым, ліквідацыю Дысцыплінарнай палаты. На думку прэзідэнта, гэта павінна скончыць спрэчку з Еўракамісіяй і адмарозіць Нацыянальны план рэканструкцыі.

Пасля 15:00 прэзідэнт Анджэй Дуда сустрэнецца з генеральным сакратаром НАТА, каб абмеркаваць пытанні еўрапейскай бяспекі і ўмацавання ўсходняга флангу альянсу.

Нагадваем, учора польскі прэзідэнт закончыў свой візіт у Пекін.

IAR / аз

Прэзідэнт Анджэй Дуда размаўляў сёння ў Пекіне з Генеральным сакратаром ААН

05.02.2022 15:46
Працягваецца трохдзённы візіт прэзідэнта Дуды ў Кітайскую Народную Рэспубліку.