Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда размаўляў сёння ў Пекіне з Генеральным сакратаром ААН

05.02.2022 15:46
Працягваецца трохдзённы візіт прэзідэнта Дуды ў Кітайскую Народную Рэспубліку.
.
А.Дуда PAP/Leszek Szymański

Прэзідэнт Анджэй Дуда размаўляў сёння ў Пекіне з Генеральным сакратаром ААН і лідарамі трох цэнтральнаазіяцкіх краін – Казахстана, Кыргызстана і Узбекістана. Пра гэта ў сацсетках паведамілі ў офісе прэзідэнта Рэспублікі Польшча. Працягваецца трохдзённы візіт прэзідэнта Дуды ў Кітайскую Народную Рэспубліку.

Учора польскі прэзідэнт удзельнічаў у цырымоніі адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў. На заўтра запланавана двухбаковая сустрэча са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Як паведамлялася раней, размовы будуць датычыцца двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама сітуацыі ва Украіне. Прэзідэнт Польшчы прадставяць Кітаю пазіцыю краіны адносна напружанасці вакол Украіны.

Сёння ў Пекіне кітайскі лідар правёў банкет для кіраўнікоў дзяржаў, урадаў і каранаваных кіраўнікоў на цырымоніі адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў.

ав

У Пекіне пачаліся XXIV зімовыя Алімпійскія гульні

04.02.2022 19:43
Афіцыйна Алімпіяду адкрыў гаспадар мерапрыемства – галава КНР Сі Цзіньпін.