У сталіцы Кітая пачаліся XXIV зімовыя Алімпійскія гульні. Алімпійскі агонь загарэўся над Нацыянальным стадыёнам, вядомым як «Птушынае гняздо». Афіцыйна Алімпіяду адкрыў гаспадар мерапрыемства – галава КНР Сі Цзіньпін.
На стадыёне алімпійскія факелы неслі спартсмены, якія прадстаўлялі розныя пакаленні кітайскіх гульцоў. Апошнімі алімпійскі агонь неслі члены сёлетняй алімпійскай зборнай Кітая – лыжнік Дынігер Іламуцзян і спартсменка лыжнага дваябор’я Цзявэнь Чжао.
Алімпійскі агонь запалілі ўнутры структуры сняжынкі, складзенай з 91 меншай сняжынкі, якая прадстаўляла ўсе нацыянальныя алімпійскія камітэты, што ўдзельнічаюць у зімовых гульнях.
Падчас прадстаўлення гульцоў польскі сцяг на стадыён унеслі капітан нацыянальнай каманды – сноўбардыстка Аляксандра Круль і алімпійскі чэмпіён з Сочы канькабежац Збігнеў Брудка.
На цырымоніі адкрыцця былі выкарыстаныя лазерныя тэхнікі і відэапраекцыі.
IAR PR/нг