Беларуская Служба

Амерыканцы з місіі АБСЕ на ўсходзе Украіны пачалі эвакуацыю з Данецка

13.02.2022 10:32
Як паведамляе агенцтва Reuters, яны карыстаюцца аўтамабілямі. АБСЕ пакуль не пацвярджае гэтай інфармацыі.
Вучэнні каля вёскі Каланчак Скадаўскага раёна Херсонскай вобласціPAP/EPA/OLEG PETRASYUK

Злучаныя Штаты і шэраг іншых краін заклікалі сваіх грамадзян пакінуць Украіну ў сувязі з магчымым нападам Расіі на краіну, папярэджваючы, што ўварванне «можа адбыцца ў любы момант».

Амерыканцы ў якасці назіральнікаў прысутнічалі на расійска-ўкраінскай мяжы ў двух пунктах пропуску: Гукава і Данецк у Растоўскай вобласці. Ён прымыкае да часткі ўкраінскіх Данецкай і Луганскай абласцей, якія знаходзяцца пад кантролем прарасійскіх сепаратыстаў. Іх размясцілі туды на падставе мінскіх дамоўленасцяў па Данбасе.

ав

Белы Дом: Уварванне ва Украіну можа пачацца падчас Алімпіяды

12.02.2022 10:18
У сувязі з нарастаючай напружанасцю на расійска-ўкраінскай мяжы Джо Байдэн прыняў рашэнне адправіць у Польшчу чарговыя 3 тысячы жаўнераў.