Беларуская Служба

Расійскія фондавыя індэксы знізіліся пасля прызнання ДНР і ЛНР

22.02.2022 11:17
На думку аналітыкаў, баючыся заходніх санкцый, інвестары пазбаўляюцца ад акцый «Раснафты», «Ашчадбанка» і «Газпрома».
.
У. Пуцін падпісвае дэкрэт ад прызнанні Расіяй ДНР і ЛНР PAP/EPA/ALEKSEY NIKOLSKYI/SPUTNIK/KREMLIN POOL / POOL

Сёння раніцай расійскія фондавыя індэксы знізіліся больш чым на восем працэнтаў. Гэта рэакцыя рынку на ўчорашняе рашэнне Уладзіміра Пуціна ўвесці расійскія войскі ў сепаратысцкія рэгіёны на ўсходзе Украіны.

Доларавы індэкс РТС знізіўся на 9,9 працэнта, рублёвая МВБ – на 8,5 працэнта. Да долара і еўра рубель страчвае больш за 2%.

На думку аналітыкаў, баючыся заходніх санкцый, інвестары пазбаўляюцца ад акцый «Раснафты», «Ашчадбанка» і «Газпрома».

Пасля прызнання Расіяй марыянеткавых рэспублік Данецкай і Луганскай, створаных Расіяй 8 гадоў таму, і ўводу туды войскаў Расійскай Федэрацыі, многія краіны заявілі пра ўзмацненне эканамічных санкцый супраць Расіі. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн учора падпісаў выканаўчыя ўказы да законаў, якія ўводзяць санкцыі супраць самаабвешчаных рэспублік. Дакумент забараняе гандаль паміж ЗША і сепаратысцкімі рэгіёнамі. Белы дом абвясціў аб далейшых санкцыях – гэтым разам супраць Расіі.

ав

Расійскія эканамісты прарочаць смерць айчыннай эканомікі ў выпадку атакі на Украіну

14.02.2022 11:15
Расійскія эканамісты папярэджваюць, што ўварванне ва Украіну можа скончыцца эканамічным калапсам Расіі.