Еўрасаюз павінен увесці далёка ідучыя санкцыі супраць Расіі, перакананы польскі ўрад. Прэс-сакратар урада Пётр Мюлер паведаміў, што прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі размаўляў на гэтую тэму са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен.
У эфіры TVP 1 міністр Мюлер заявіў, што ЕС не можа дапусціць парушэння межаў суверэнных дзяржаў:
-Гаворка ўжо не ідзе пра тое, каб ЕС прадпрымаў далікатныя санкцыйныя крокі. У гэтым выпадку трэба прыняць рашэнне пра сур’ёзныя санкцыі ў дачыненні да Расіі, інакш Уладзіміру Пуціну будзе дадзеная згода да дзеяння. Гісторыя паказвае, што такая згода заканчваецца вельмі кепска.
Прэс-сакратар урада сказаў, што Польшча будзе патрабаваць ад ЕС блакавання газаправоду «Паўночны паток-2».
ав