Беларуская Служба

Украіна: расійскія войскі абстралялі Сумы і іншыя гарады

08.03.2022 07:45
Улады Бучы пад Кіевам б’юць трывогу з нагоды пагаршэння становішча мірнага насельніцтва.
       , 7 .
Разбурэнні пасля налётаў расійскай авіяцыі на горад Малін, 7 сакавіка.PAP/DSNS

Сёння 13-ты дзень расійскай вайны ва Украіне. Расійскія войскі працягваюць наносіць удары па гарадах Украіны. Ноччу яны абстралялі горад Сумы, у якім пражывае больш за 200 тысяч чалавек. Расійскія самалёты скінулі бомбы на жылыя кварталы горада. Расійская артылерыя атакавала таксама горад Ахтырка ў Сумскай вобласці. Баі працягваюцца, між іншым, у прыгарадзе Кіева.

Улады Бучы пад Кіевам б’юць трывогу з нагоды пагаршэння становішча мірнага насельніцтва. Пасля баёў з украінскай арміяй расіяне зноў захапілі горад. Мірныя жыхары ўжо некалькі дзён не выходзяць з падвалаў.

Тым часам, паводле ўкраінскай арміі, расіяне перагрупоўваюць свае сілы і рыхтуюцца атакаваць Кіеў. Верагодна, яны плануюць задзейнічаць пры гэтым падраздзяленні прарасійскіх чачэнцаў – гэтак званых кадыраўцаў, а таксама наймітаў з Групы Вагнера, якія раней ваявалі, між іншым, у Сірыі.

IAR/аз

Сёння 12-ы дзень расійскай вайны ва Украіне

07.03.2022 09:11
Харкаўскія ўлады пацвердзілі, што ў выніку абстрэлу была пашкоджана тэлевежа, а цяжкая артылерыя нанесла ўдар па жылых кварталах.