ВМС Расіі блакіруюць больш за 90 караблёў, якія забяспечваюць свет прадуктамі харчавання ў Чарнаморскім рэгіёне, – паведаміла ў аўторак намеснік дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман. 30 працэнтаў сусветнага экспарту пшаніцы і 75 працэнтаў сланечнікавага алею паступае з гэтага рэгіёна, дзе цяпер вядзецца баявая дзейнасць, нагадала яна.
«Расіяне да гэтага часу абстралялі прынамсі тры грамадзянскія караблі, якія перавозілі тавары з чарнаморскіх партоў», – сказала Шэрман на брыфінгу Рады Бясьпекі ААН.
«Наступствы вайны, развязанай Уладзімірам Пуціным, таксама адчуваюцца далёка за межамі Украіны і непасрэдна ўплываюць на сусветную харчовую бяспеку», – дадала яна.
ав