Беларуская Служба

ААН: З Украіны збеглі больш за 4,1 мільёна грамадзян

02.04.2022 18:32
Найбольш з іх, то бок амаль 2,5 мільёна, з’ехалі ў Польшчу.
КПП у МедыцыPAP/Darek Delmanowicz

Паводле звестак ААН, з пачатку расійскага ўварвання з Украіны збеглі больш за 4 мільёны 100 тысяч грамадзян, з якіх амаль 2,5 мільёна – Польшчу. У Малдову выехала амаль 400 тысяч чалавек, большасць з якіх ужо пакінулі краіну, накіроўваючыся ў адну з краін Еўрасаюза. Паводле агульных ацэнак, у Малдове засталіся 93 тысячы бежанцаў з Украіны.

Амаль 380 тысяч чалавек уцяклі ад вайны ў Венгрыю, менш за 300 тысяч – у Славакію. Паводле ацэнак ААН, больш за 10 мільёнаў чалавек, то бок каля чвэрці ўсяго насельніцтва Украіны, пакінулі свае дамы.
Паводле звестак Міжнароднай арганізацыі па іміграцыі, у сярэдзіне сакавіка амаль 6,48 мільёна чалавек мігравала ўнутры Украіны. 90 працэнтаў бежанцаў – гэта жанчыны і дзеці.

IAR/аз

Учора польскія памежнікі прапусцілі ў Польшчу больш за 21 тысячу ўкраінцаў

02.04.2022 11:29
Ад пачатку вайны ва Украіне ў Польшчу прыехалі 2 мільёны 447 тысяч грамадзян Украіны.