Целы са знакамі катаванняў, трупы на вуліцах, брацкія магілы, расстраляныя са звязанымі рукамі. Рускія захопнікі пакінулі на Кіеўшчыне страшныя сляды. Украінская і армія і паліцыя ўвайшлі ў гарады, якія месяц былі пад расійскай акупацыяй. Шмат разбурэнняў, шмат разрабаванага і сляды жахлівых злачынстваў, піша nn.by.
Напрыклад у Бучы, па словах мэра гораду Анатоля Федарука, у брацкай магіле пахавалі 280 чалавек, але шмат трупаў яшчэ застаецца ляжаць на вуліцах гораду. У вёсцы Матыжын Макараўскага раёна выяўленыя, прысыпаныя зямлёй, расстраляныя дзве жанчыны і чацвёра мужчын. Забітыя стрэлам у патыліцу, у некаторых людзей рукі звязаныя за спінай. Адна з жанчын – стараста сяла, адзін з мужчын – яе сын. Гэта толькі адзінкавыя прыклады зверстваў рускіх захопнікаў, якія былі разбітыя і адступілі ў Беларусь.
Па меры таго як вызваленыя раёны падключаюць да інтэрнэту і размініруюць, у сацсетках і СМІ з'яўляецца ўсё больш фота- і відэасведчанняў варварскіх злачынстваў рускіх акупантаў.
эж