Беларуская Служба

Ва Украіне ад пачатку загінулі каля 18 300 расійскіх вайскоўцаў

04.04.2022 13:33
Расійская армія страціла 647 танкаў, 1 844 бронеаўтамабіляў, 330 адзінак артылерыйскіх сістэм, 147 самалётаў, 134 верталёта, 92 беспілотнікі, 54 зенітныя комплексы.
Знішчаная расійская вайсковая тэхніка ў БучыPAP/EPA/ATEF SAFADI

Ва Украіне ад пачатку загінулі каля 18 300 расійскіх вайскоўцаў, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны ў Facebook. Паводле гэтых дадзеных, расійская армія страціла 647 танкаў, 1 844 бронеаўтамабіляў, 330 адзінак артылерыйскіх сістэм, 147 самалётаў, 134 верталёта, 92 беспілотнікі, 54 зенітныя комплексы.

Украінскі Генштаб паведамляе, што расійскія ўлады аддалі загад аб тайнай мабілізацыі для папаўнення кадравага дэфіцыту акупацыйнай арміі. Таксама яны спрабуюць заахвоціць рэзервістаў да ўдзелу ў нападзе на Украіну, матывуючы гэта тым, што дзякуючы рабаванню прыватнай уласнасці ў гэтай краіне можна хутка разбагацець. Паводле ацэнак украінскага боку, расіяне спадзяюцца папоўніць сваю армію 60 тысячамі вайскоўцаў.

ав

У вызваленай ад акупантаў Бучы пахавана 330-340 мірных жыхароў Украіны

04.04.2022 11:32
Супрацоўнік рытуальнай службы ўдакладняюць, што гэта не канчатковая колькасць ахвяр.